
У суботу ў гарадскім пасёлку ў будынку мэблевага аддзела магазіна гаспадарчых тавараў райспажыўтаварыства адкрылася новая секцыя, у якой прадстаўлены шырокі выбар мэблі ЗАТ “Холдынгавай кампаніі Пінскдрэў”.
На адкрыццё быў запрошаны старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Ён выказаў задавальненне, што ў Шаркаўшчыне з’явілася чарговая гандлёвая кропка з шырокім выбарам прадукцыі і пажадаў шматлікім пакупнікам не выхадзіць з магазіна з пустымі рукамі. Пасля таго, як была перарэзана традыцыйная чырвоная стужка, наведвальнікі запоўнілі памяшканні і пачалі знаёміцца з прадстаўленым асартыментам корпуснай і мяккай мэблі. А гэта мяккія куткі, канапы, крэслы, ложкі, столікі і многае іншае. Трэба сказаць, што ў дзень адкрыцця дзейнічала скідка на 20 працэнтаў. Некаторыя пакупнікі ахвотна скарысталіся гэтай магчымасцю набыць мэблю танней. Загадчыца магазіна Людміла Генадзьеўна Давідовіч праінфармавала, што таксама пакупнікі маюць магчымасць набыць мэблю Пінскдрэў па беспрацэнтным крэдыце на тры месяцы з першапачатковай выплатай 30 працэнтаў ад кошту.

Без мэблі немагчыма ўявіць наша жыллё, яна ўпрыгожвае, робіць яго ўтульным. Прыемна, што цяпер у шаркаўчан з’явілася магчымасць на выгадных умовах набываць прадукцыю аднаго з найбуйнешых айчынных вытворцаў мэблі.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.





