У механізатара ААТ «Буеўшчына» Уладзіміра Падобы заўсёды сумленныя адносіны да даручанай справы

Сельское хозяйство

Калі трапляеш у ААТ «Буеўшчына», каб у чарговы раз падрыхтаваць матэрыял пра ход сельскагаспадарчых работ, то кіраўніцтва гаспадаркі заўсёды рэкамендуе звярнуць увагу на аднаго са сваіх перадавых работнікаў — механізатара Уладзіміра Падобу.

І сапраўды, мужчына вылучаецца стараннай працай, сумленнымі адносінамі да даручанай справы. У час пасяўной кампаніі Уладзімір на энерганасычаным трактары «Беларус» МТЗ-3522 у счэпе з культыватарам займаецца апрацоўкай глебы. Як толькі прыходзіць час касавіцы, ён падчапляе да свайго «сталёвага каня» рулонны прэс-падборшчык-абмотчык. У мінулым годзе ён быў адным з лепшых механізатараў у раёне па колькасці нарыхтаваных кармоў.

— На розных марках трактароў давялося працаваць, — кажа Уладзімір. — Дзевяць гадоў шчыраваў на энерганасычаным «Беларус» МТЗ-3022, а тры гады назад перасеў за руль новага «Беларус» МТЗ-3522. Айчынная тэхніка, трэба сказаць, адпавядае патрабаванням часу. Трактар лёгкі ў кіраванні, а паломкі ў ім здараюцца рэдка. Безумоўна, многае залежыць ад механізатара. За тэхнікай трэба пільна сачыць, тады і выпрацоўка будзе вялікай.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.