Дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу Ядзвіга Балай сустрэлася з калектывам работнікаў ПМС

Общество Патрыятычнае выхаванне

Дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу, якія прадстаўлялі наш раён на маштабным рэспубліканскім форуме, працягваюць праводзіць сустрэчы ў працоўных калектывах.

Дырэктар сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ядзвіга Балай сустрэлася з калектывам работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

— Усебеларускі народны сход не падмяняе сабой якую-небудзь з галін улады або заканадаўчы орган, а вызначае глабальныя перспектывы развіцця краіны, адказвае на пытанні: як нам жыць далей, у якім накірунку развівацца, якія каштоўнасці для нас найбольш важныя? — падкрэсліла Ядзвіга Балай. — УНС — знакавая падзея. Гістарычнасць моманту вызначаюць не толькі новы, канстытуцыйны статус, новыя функцыі, новыя паўнамоцтвы дэлегатаў, але і сама ўдасканаленая мадэль палітычнага ўстройства.

Сёння вельмі важна, калі мы разважаем пра нацыянальную бяспеку, разумець, што гэта сукупнасць усяго, што мы робім кожны дзень: зберагаем свае традыцыі, культуру, мову. Штодзённай карпатлівай працай уносім уклад у эканамічную бяспеку краіны. Расказваем дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, зберагаем гістарычную праўду і, тым самым, закладваем фундамент іх мірнай будучыні. Гэта складвалася стагоддзямі, важна працягваць гэта і сёння.

Дэлегат УНС таксама прывяла асноўныя тэзісы выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Усебеларускім народным сходзе.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.