У такім рэжыме працуюць работнікі сельскай гаспадаркі. Не выключэнне і ААТ «Ельня-Агра».
Калі прыязджаю ў гэта сельгаспрадпрыемства, заўсёды сустракаюся з Уладзімірам Яблонскім (на здымку). Яго толькі зрэдку можна заўважыць у механічных майстэрнях, калі трэба падрамантаваць трактар або прычапны агрэгат. У асноўным механізатар заўсёды ў полі. Вясной і восенню Уладзімір займаецца ўзворваннем, культывацыяй глебы, падрыхтоўкай яе пад сяўбу. Падчас корманарыхтоўкі — трактарыст на скошванні траў.
— Гэта адзін з нямногіх універсальных механізатараў, — кажа кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Якімовіч. — Ён умела кіруе трактарамі розных марак. Больш бы такіх у наш сяброўскі калектыў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.