Такую адлегласць сёлета трэба прайсці брыгадзе трактарыстаў Шаркаўшчынскага ПМС, задзейнічаных на абкосе меліярацыйных каналаў на тэрыторыі раёна.
— У нашай справе важна працаваць зладжана, быць адной камандай, — кажа майстар будаўніча-мантажных работ Валерый Юхноўскі, які кантралюе работу механізатараў. — Брыгада па абкосе меліярацыйных каналаў складаецца з пяці адзінак трактароў, якія павольна рухаюцца адзін за адным, каб незнарок не трапіць у аварыйную сітуацыю. А іх, дарэчы, у нас не бывае, бо кожны з механізатараў захоўвае правілы аховы працы і тэхніку бяспекі.
Валерый у галіне меліярацыі працуе з 2013 года. Летась спецыяліст паступіў на аддзяленне завочнага навучання ў Горацкую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
— Мужчына адказны і сумленны работнік, праяўляе рацыяналізатарскія здольнасці, ініцыятыўны, — кажа пра Валерыя дырэктар Шаркаўшчынскага ПМС Іван Лазовік. — Скончыў першы курс сельгасакадэміі з выдатнымі адзнакамі ў заліковай кніжцы. Больш бы такіх работнікаў у нашай арганізацыі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

