Убіраем царыцу палёў

Сельское хозяйство

Восеньскі цыкл сельскагаспадарчых работ вельмі напружаны. Аграрыі прыкладаюць максімум намаганняў, каб укласціся ў агранамічныя тэрміны.

Механізатар ААТ «Ельня-Агра» Аляксей Малыш (на здымку) вясной сеяў яравыя культуры, у пачатку чэрвеня займаўся скошваннем і здрабненнем траў. З пачаткам жніва перасеў за штурвал зернеўборачнага камбайна «Палессе» КЗС-1218, разам з іншымі механізатарамі абмалочваў збажыну.

— Цяпер прыйшла пара ўборкі кукурузы, — кажа Аляксей. — У нашай гаспадарцы яна пасеяна на плошчы 325 гектараў. Царыца палёў сёлета вырасла нядрэнная, значыць і кармавая база павялічыцца. Свой агрэгат «Палессе» КЗР-10 я падрыхтаваў загадзя і своечасова пачаў уборку кукурузы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.