Віншуем з 80-годдзем калектыў раённай газеты «Кліч Радзімы»!

Общество

Паважаны калектыў і ветэраны раённай газеты «Кліч Радзімы»!

 

Сардэчна віншуем вас са знамянальнай датай – 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты!

У далёкім 1944 годзе ў складаных, яшчэ ваенных умовах, пачаў працаваць калектыў «Сялянскай праўды». З цягам часу газета атрымала не толькі новую назву – «Кліч Радзімы», але любоў і прызнанне землякоў, стаўшы для іх добрым сябрам і дарадцам.

Вы прайшлі адметны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках лад жыцця шаркаўчан, станаўленне і росквіт роднага краю, найбольш актуальныя і хвалюючыя для рэгіёну тэмы.

Прайшлі гады, але раённая газета засталася вернай сваім традыцыям: як і раней, на яе старонках знаходзяць адлюстраванне самыя значныя падзеі з жыцця Шаркаўшчынскага раёна, краіны, свету, а героі журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій і заняткаў, з цікавымі і адметнымі лёсамі.

У гэты святочны дзень жадаем усяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту, а газеце «Кліч Радзімы» – новых дасягненняў на карысць Шаркаўшчынскага раёна і нашай роднай Беларусі!

 

 

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

 

Д.М.Ламака

 

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

 

 

С.М.Арэшкаў