Працаўнікі сяла: галоўны інжынер ААТ “Даватарскі” Пётр Васілеўскі

Актуальное

Пётр Вацлававіч Васілеўскі — галоўны інжынер ААТ “Даватарскі” — нарадзіўся ў вёсцы Войткава Міёрскага раёна, а ўжо дзяцінства і вучоба ў школе праходзілі ў нашым раёне. Бо бацькі пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў вёску Пялікі. Як і большасць хлопцаў, Пётр з дзяцінства любіў тэхніку, таму не раздумваючы паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт на спецыяльнасць “механізацыя”. У 2000 годзе з дыпломам інжынера-механіка Пётр Вацлававіч па накіраванні прыехаў працаваць у свой раён. Спачатку прызначылі маладога спецыяліста загадчыкам майстэрні ў аддзяленне Навасельцы былога калгаса імя Гагарына. Набіраўся практычнага вопыту на працягу двух гадоў.
Але пацягнула бліжэй да бацькоўскага дома ў вёску Пялікі, дзе на той час  было свабоднае месца загадчыка цэнтральнай майстэрні ААТ “Даватарскі”. Свае навыкі, вопыт і ўменне спецыяліст механізацыі стаў праяўляць у дадзенай гаспадарцы. Праз тры гады працы на гэтай пасадзе, П. В. Васілеўскага прызначылі галоўным інжынерам ААТ “Даватарскі”. Наколькі падрыхтавана тэхніка да работы ў палявых умовах, у большай ступені залежыць ад таго, як арганізаваны яе рамонт, дастаўка запасных частак і г. д. Па выніках дзейнасці гаспадаркі бачна, што галоўны спецыяліст па механізацыі добрасумленна і адказна адносіцца да сваіх абавязкаў.
Кацярына СОСНА,
фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *