Аляксандра Фёдарава, Варвара Паўловіч, Ангеліна Васілевіч — запрошаны на галоўную ёлку краіны

Молодежь Общество Патрыятычнае выхаванне

У Палацы Незалежнасці 26 і 27 снежня праходзіць рэспубліканскі дабрачынны ранішнік.

На галоўную ёлку краіны запрошаны амаль дзве з паловай тысячы дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 год. Удзел у мерапрыемстве прымаюць і шаркаўчане: вучаніца 7 «Б» класа СШ № 1 Аляксандра Фёдарава, вучаніца 8 класа СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына Варвара Паўловіч і вучаніца 7 класа Германавіцкай СШ Ангеліна Васілевіч. Напярэдадні паездкі ў Мінск мы сустрэліся з Аляксандрай Фёдаравай.

— Мне пашчасціла прыняць удзел у такім маштабным рэспубліканскім дзіцячым форуме, — кажа дзяўчынка. — Упэўнена, будзе мноства незабыўных яркіх уражанняў, новых знаёмстваў, цікавых сустрэч.

Аляксандра — паспяховая вучаніца і актыўная ўдзельніца школьных мерапрыемстваў. Дзяўчынка ўзначальвае піянерскі атрад імя Юрыя Гагарына, з’яўляецца старшынёй Савета піянерскай дружыны імя Аляксандра Халаева, а яшчэ кіруе дзіцячай палатай Шаркаўшчынскага раённага Савета ГА «БРПА».

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.