Працаўнікі сяла: намеснік дырэктара ААТ “Жвіранка” па будаўніцтву Павел Фёдаравіч Пальчэх

Сельское хозяйство

Павел Фёдаравіч Пальчэх — вядомы чалавек у раёне. Сваёй працавітасцю і вялікім вопытам работы ў розных галінах сельгасвытворчасці ён заслужыў павагу і аўтарытэт. Нядаўна Павел Фёдаравіч — намеснік дырэктара ААТ “Жвіранка” па будаўніцтву — за сваю добрасумленную працу атрымаў дзяржаўную ўзнагароду — медаль “За працоўныя заслугі”.
Калі падыйшоў пенсійны ўзрост, П. Ф. Пальчэх ні на дзень не спыніў работы ў гаспадарцы, а захапіўся будаўніцтвам. Апошнім часам пад яго кіраўніцтвам узведзены зернесушыльны комплекс, два зернесховішчы, уведзена ў дзеянне малочнатаварная ферма, праведзена рэканструкцыя кароўніка, даводзіцца да завяршэння будаўніцтва малочнатаварнага комплексу ў аддзяленні Каўшэлева. А які цудоўны ў Аўласах узвышаецца драўляны Дом паляўнічага! І гэта яго ўдзел у будаўніцтве. Дарэчы, напярэдадні Новага года там праходзілі забаўляльныя праграмы для дзяцей.
Павел Фёдаравіч нязменна працуе ў сельскай гаспадарцы 45 гадоў, з іх — большасць на розных кіруючых пасадах. Практык з вялікім стажам работы добра ведае, якія змяненні адбываюцца ў сельгаспрадпрыемстве, дае парады маладым.
— Заметныя змены адбываюцца ў плане тэхналогій вытворчасці і тэхналагічнага забеспячэння, — кажа П. Ф. Пальчэх. — Раней мы былі далёкія ад цяперашніх магчымасцяў. Тады тэхналогіі былі іншымі. І другая розніца — у людзях. У нас, 45 гадоў назад, былі іншыя інтарэсы і прыярытэты. Але час зараз іншы, і людзі таксама. Разам з тым у нашай гаспадарцы калектыў зладжаны і працавіты.
Кацярына СОСНА.
Фота Андрэя Бурца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *