Прадстаўнікі ГА «Саюз беларускіх афіцэраў» наведалі свайго таварыша Валянціна Міхайлавіча Кукліна ў бальніцы

Актуальное

12 лютага прадстаўнікі раённага аддзялення ГА “Саюз беларускіх афіцэраў” (Валерый Інакенцьевіч Ан, Раман Антонавіч Більдзюга) і райваенкамата наведалі ў бальніцы Валянціна Міхайлавіча Кукліна, у якога ўзніклі праблемы са здароўем. Яны павіншавалі яго з 25-й гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана (Валянцін Міхайлавіч два гады праслужыў на афганскай зямлі) і пажадалі найхутчэйшага выздараўлення. Таксама наведаў, прыехаўшы з Браслава, свайго таварыша, якога калісьці змяніў на пасадзе раённага ваеннага камісара, Анатолій Віктаравіч Міласердаў. Мы таксама жадаем Валянціну Міхайлавічу праявіць мужнасць (як гэта ён рабіў ужо не раз у сваім жыцці) у барацьбе з хваробай і абавязкова выздараўліваць.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *