Выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Беларускае тэатральнае мастацтва”

Актуальное

Нядаўна ў дзіцячай школе мастацтваў для вучняў другога класа мастацкага аддзялення дырэктар раённага метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Сініца правяла цікавае выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Беларускае тэатральнае мастацтва”. Справа ў тым, што Аксана завочна навучаецца ў БДПУ імя М. Танка, а праведзены ёю ўрок — частка педагагічнай практыкі. Асноўнай мэтай занятку А. Сініца паставіла стварэнне ўмоў для развіцця пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, адчування асобы школьніка часткай беларускай гісторыі, часткай народа.

Сваё завочнае падарожжа з дапамогай батлейкі выхаванцы здзейснілі ў сярэдзіну мінулага тысячагоддзя, пабываўшы ў гасцях у Шарачка — міфалагічнага заснавальніка нашага раённага цэнтра. А дапамогу ім у гэтым падарожжы аказаў батлеечны скамарох. Ён жа расказаў дзецям пра легенду-паданне ўзнікнення Шаркаўшчыны і яе заснавальніка. Да таго ж вучням цікава было пачуць пра гісторыю стварэння старадаўняга лялечнага тэатра батлейка. Урок-казка вельмі спадабаўся школьнікам, якія даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва і з гісторыі сваёй мясцовасці.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *