У Шаркаўшчыне прайшоў чарговы веснавы кірмаш

Актуальное

вось такую радыску прадаваў шаркаўчанам індывідуальны прадпрымальнік з Браслава Міраслаў Кароль

У суботу 12 красавіка ў гарадскім пасёлку праходзіў чарговы веснавы кірмаш. Шаркаўчане маглі адшукаць шырокі выбар саджанцаў пладовых дрэў і кустарнікаў, якія карыстаюцца асаблівым попытам вясной, калі многія высаджваюць іх на сваіх садовых участках. Таксама на кірмашы можна было набыць зерневыя культуры, садавіну і гародніну. Напрыклад, ААТ “Жвіранка” рэалізоўвала яравую пшаніцу па цане 4770 беларускіх рублёў за кілаграм, ячмень — 3250 рублёў, авёс — 4250 рублёў.  УКП ЖКГ прапаноўвала драўляныя вырабы (агароджы, слупы, карыты) і жалезабетонныя канструкцыі (панелі агароджы і слупы) уласнай вытворчасці

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.

УКП ЖКГ выставіла на продаж драўляныя вырабы ўласнай вытворчасці
зерневыя культуры рэалізоўвала ААТ “Жвіранка”


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *