У аддзяленні дзённага знаходжанн грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася дыялогавая пляцоўка.
— Сваё мерапрыемства мы правялі напярэдадні Дня пажылых людзей, — кажа старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Міхалёнак, якая выступіла ў ролі мадэратара. — У якасці экспертаў запрасілі намесніка старшыні райвыканкама, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Юрыя Васілеўскага, прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, юрыдычных служб.
Сёння ветэраны працы, якія шмат гадоў знаходзяцца на заслужаным адпачынку, займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю: праводзяць сустрэчы з падрастаючым пакаленнем, удзельнічаюць ў шматлікіх культурна-масавых, патрыятычных мерапрыемствах. Кожны з іх цікавіцца сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, вобласці і краіны. Эксперты ў сумесным дыялозе давалі кампетэнтныя адказы і тлумачэнні, звязаныя з пытаннямі жыццядзейнасці, функцыянавання аб’ектаў сацыяльнай і вытворчай сфер, праходжання аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, атрымання юрыдычных кансультацый.
Намеснік кіраўніка раёна Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Людміла Стома, старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Міхалёнак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат уручылі актывістам ветэранскага руху памятныя падарункі, салодкія пачастункі і павіншавалі з Днём пажылых людзей. Святочным акордам памятнага мерапрыемства стала канцэртная праграма з музыкай і песнямі, падораная работнікамі ўстаноў культуры раёна.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.