Станіслаў Странчэўскі шмат гадоў адпрацаваў механізатарам у КУВСП імя Маркава. Добра яму знаёма і справа камбайнера. У цяперашні час мужчына ўзначальвае ўласную сялянска-фермерскую гаспадарку.
Калі сёлета сельгаспрадпрыемства атрымала ў карыстанне новы камбайн, кіраўніцтва прапанавала Станіславу аказаць садзейнічанне ва ўборцы зерневых, на што ён даў сваю згоду. Вынікам плённай працы стаў намалот зерневых агульнай масай 1020 тон.
4 кастрычніка Станіслаў Странчэўскі ў складзе шаркаўшчынскай дэлегацыі адправіцца ў горад Чашнікі, дзе прыме ўдзел у абласным свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025».