Перадавы механізатар Ігар Кандрацьеў

Сельское хозяйство

механізатар І. І. Кандрацьеў

Роўнае, як стол, поле за вёскай Іванскія аддзялення Светлы шлях ААТ “Агратэхсэрвіс”. Гэта там, дзе прайшлі чызельныя культыватары і бароны і вырабілі, як след, глебу. На даволі вялікім участку запланавана пасеяць яравы рапс. Адным з тых, хто шчыраваў на гэтым полі — перадавы механізатар Ігар Іванавіч Кандрацьеў. Ён на трактары МТЗ-1221 выконвае розныя работы на веснавым полі.

Днямі чызель замяніў на бароны і цяпер рыхтуе глебу непасрэдна пад сяўбу.

Дарэчы, хоць Ігар Іванавіч жыве ў Пашках, але даводзіцца працаваць і далёка ад дома, бо гаспадарка вялікая і яго ўдзел патрэбен усюды. Але гэта не стварае перашкоды для працы без перапынку на абед, бо механізатарам абеды дастаўляюцца прама ў поле, дзе б яны не працавалі.

Веснавая пасяўная ў гаспадарцы падыходзіць да завяршэння, у гэтым вялікая заслуга механізатараў, у тым ліку і І. І. Кандрацьева.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *