Рымска-каталіцкая парафія св. Ганны, што ў в. Мосар, Глыбоцкага раёна, сардэчна запрашае прыняць удзел ва Урачыстасці св. Яна Хрысціцеля, якая ў гэтым годзе адбудзецца ў суботу 28 чэрвеня.
Расклад Урачыстасці
10.00 — Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта. Адарацыя.
13.00 — Чэрвеньскае набажэнства
17.00 — Эўхарыстычная працэсія
19.00 — Урачыстая Святая Імша, якую мае ўзначаліць Яго Эксц|ленцыя, кс. Біскуп Алег, Ардынарый Віцебскі.
20.30 — Працэсія з запаленымі паходнямі да вызначанага месца вогнішча. Пасвячэнне агню.
21.00 — Канцэрт і забаўляльная праграма.
На працягу ўсяго дня будзе магчымасць пакланіцца і ўшанаваць рэліквіі св. Юстына.
Адміністратар парафіі, кс. Марат Казлоўскі
