Пад ясным небам незалежнасці (фотарэпартаж са святочнага мітынгу)

Актуальное

Працягам святочных мерапрыемстваў, прысвечаных сямідзесяцігоддзю вызвалення Беларусі і нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стаў тэатралізаваны мітынг 3 ліпеня на плошчы Леніна ў гарадскім пасёлку.

У пачатку ўрачыстасці ўсе, хто сабраўся ў гэты дзень на ўрачыстасць, выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Затым са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутутаў У. С. Шпец. Усіх шаркаўчан і, у першую чаргу, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі таксама ксёндз дэкан касцёла Узвышэння Святога Крыжа Крыштаф Сілкоўскі і настаяцель Свята-Успенскай царквы Васілій Стрыжнёў. Удзельнікам вайны, вязням фашысцкіх канцлагераў і ветэранам працы былі ўручаны жывыя кветкі. У памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за мір і свабоду ў 1941—1944 гадах, прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра, ветэраны і моладзь усклалі кветкі і вянкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам. Хвілінай маўчання аддалі даніну павагі тым, хто семдзесят год назад прынёс доўгачаканае вызваленне ад фашысцкай навалы на нашу беларускую зямлю.

Святочны настрой, які панаваў у той дзень сярод прысутных на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка, гарманічна дапаўняла выступленне самадзейных артыстаў навучальных устаноў і раённага цэнтра культуры. З густам падрыхтаваная шаркаўчанамі тэатралізаваная дзея прыдала яшчэ большай урачыстасці самаму галоўнаму святу краіны — Дню Незалежнасці.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *