Каля аўтамабільнай дарогі Шаркаўшчына – Міёры, побач з аграгарадком Наваселле ў цені дрэў размясцілася незвычайная архітэктурная кампазіцыя – імправізаваная малочнатаварная ферма, складзеная з сянажных рулонаў у поліэтыленавай плёнцы. Побач, у загоне, пасвіцца карова, а каля яе, нібы сапраўдная, стаіць даярка з вядром і даільным апаратам.
Ідэя ўзвядзення незвычайнай фермы належыць намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Агратэхсэрвіс” Ясі Краснікавай. Ажыццявіць задуманае ёй дапамаглі Аляксей і Людміла Рагачэўскія і рабочыя будаўнічай брыгады сельгаспрадпрыемства. Плануецца таксама побач размясціць альтанку, каб любы жадаючы путнік змог прыпыніцца, крыху адпачыць і сфатаграфавацца каля цікавай кампазіцыі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.