Амаль 40 гадоў прайшло з таго часу, як шаркаўчане Іван Богуш, Мікалай Зубаў і Баляслаў Ягела селі за руль грузавых аўтамабіляў

Сельское хозяйство

726 (Копировать)Цяпер яны працуюць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”.
У 1980-х гадах у гарадскім пасёлку існавала райсельгастэхніка, работнікі якой дапамагалі калгасам і саўгасам раёна праводзіць сельскагаспадарчыя работы.
Іван, Мікалай і Баляслаў працавалі ў той час на аўтамабілях маркі “ЗіЛ”. Яны ўносілі даламітавую муку на палеткі сельгаспрадпрыемстваў. Гэты агратэхнічны прыём выкарыстоўваўся супраць акіслення глебы.
У 1986 годзе, калі здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, маладыя мужчыны былі камандзіраваныя на ліквідацыю наступстваў тэхнагеннай катастрофы. Працавалі яны ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці і Брагінскім раёне Гомельскай вобласці на працягу твух тыдняў. На аўтамабілях ўносілі даламітавую муку на палі, забруджаныя радыяцый.
— Выканалі ўсю даручаную справу, пасля ж вярнуліся ў Шаркаўшчыну. Нас змянілі іншыя работнікі, бо доўгі час знаходзіцца ў забруджанай зоне не дазвалялася, — успамінаюць мужчыны. — Усё сваё працоўнае жыццё прысвяцілі вадзіцельскай справе. І сёння шчыруем у “Агратэхсэрвісе” на грузавых аўтамабілях маркі “КамАЗ”, выконваем транспартныя работы. 35 год мінула пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, час прайшоў хутка, але ў памяці назаўсёды засталіся тыя мясціны, дзе мы выконвалі даручаную нам работу — ліківідавалі наступствы той найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы.
Сяргей РАЙЧОНАК.