Пра беларуска-літоўскага асветніка, матэматыка і астранома Тамаша Жаброўскага расказвае Кліменцій Кожан

Актуальное

001У мінулым годзе адзначалася 300-годдзя нараджэння выдатнага беларуска-літоўскага асветніка, матыматыка і астранома, аднаго з вядучых архітэктараў віленскай школы барока Тамаша Жаброўскага (1714—1758). Пра яго біяграфію нам расказаў гісторык, краязнаўца з Германавіч Кліменцій Арсеньевіч Кожан:
— Адукацыю Тамаш Жаброўскі атрымаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме, потым вучыўся на філасофскім (1735—1738) і тэалагічным (1740—1744) факультэтах Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў у калегіумах Каўнаса, Ілукса, Бабруйска, Кражай. І ўсюды займаўся будаўніцтвам. Да прыкладу, прымаў удзел ва ўзвядзенні царквы ў Бабруйску.
На працягу 1750—52 гг. Жаброўскі ўдасканальваў свае веды ў Вене і Празе. У час вучобы слухаў лекцыі прафесара І. Стэплінга, заснавальніка і кіраўніка Пражскай астранамічнай абсерваторыі. Жаброўскі выдаў 2 падручнікі па арыфметыцы і геаметрыі, астранамічнае даследванне “Аб сапраўднай вышыні полюса горада Вільні”.
З верасня 1752 г. стаў прафесарам Віленскага ўніверсітэта. Праз няпоўныя два месяцы атрымаў ступень магістра. Кіраваў кафедрай, выкладаў усе навукі матэматычнага цыклу, па яго ініцыятыве універсітэцкі курс матэматыкі пашырыўся акрамя гэтага займаўся ўдасканаленнем канструкцый вадзяных млыноў і ветракоў.
У 1753 г. узначаліў будаўніцтва Віленскай абсерваторыі, для якой выпісаў з Англіі неабходнае абсталяванне. Калі праз 2 гады абсерваторыю адкрылі, ён атрымаў магчымасць праводзіць сістэматычныя назіранні. Будынак абсерваторыі, як адзначалі сучаснікі, па сваёй аснашчанасці і архітэктуры не ўступаў падобным збудаванням Еўропы. Жаброўскі таксама з’яўляецца аўтарам праекта езуіцкага кляштара ў Жодзішках пад Смаргонню, які будаваўся на працягу 1757—1766 гадоў.
Сяргей ВЫСОЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *