«Кліч Радзімы» сярод пераможцаў агляду-конкурсу перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы

Актуальное

IMG_3241Штогод абласная рада грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” праводзіць агляд-конкурс перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы сярод раённых газет пад назвай “З беларускім словам”. Па выніках мінулага 2014 года лепшымі друкаванымі выданнямі, на старонках якіх выходзіла большасць беларускамоўных артыкулаў, сталі дзяржаўныя раённыя газеты “Міёрскія навіны” (г. Міёры), “Патрыёт” (г. п. Ушачы), “Пастаўскі край” (г. Паставы), “Родныя вытокі” (г. Докшыцы), “Браслаўская звязда” (г. Браслаў), “Герой працы” (г. п. Шуміліна). Дыпломам за трэцяе месца адзначана таксама работа калектыву нашай раённай газеты “Кліч Радзімы”. Старшыня Віцебскай абласной рады “Таварыства беларускай мовы” Іван Навумчык у мінулую пятніцу ўручыў адпаведную ўзнагароду галоўнаму рэдактару Аляксандру Барылу, а таксама зборнікі твораў Васіля Быкава адказнаму сакратару Андрэю Бурцу і аўтару гэтых радкоў.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_3238



1 комментарий по теме “«Кліч Радзімы» сярод пераможцаў агляду-конкурсу перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *