Пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта

Актуальное

IMG_332423 ліпеня ў краіне пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Працягнецца ён да 21 жніўня ўключна.
24 ліпеня каля ўніверсама “Родны кут”, насупраць цэнтральнага ўваходу на рынак, прайшоў пікет, арганізаваны членамі ініцыятыўнай групы №1, па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Жыхары гарадскога пасёлка, якія цалкам раздзяляюць курс палітыкі цяперашняга Прэзідэнта і сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі, ставілі свае подпісы на адпаведных падпісных лістах, тым самым, праяўляючы сваю актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыі.
Арганізатарамі пікету выступілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і раённы камітэт ГА “БРСМ”.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_3318 IMG_3321 IMG_3327 IMG_3329



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *