У дзіцячых садках у гэтыя дні праходзяць першыя навагоднія ранішнікі.Сёння, 28 снежня, навагодні тыдзень у дзіцячым яслі-садзе № 1 адкрылі маленькія наведвальнікі першай малодшай групы. Пераважная большасць гэтых малышоў сёння ўпершыню пабывала на цікавым навагоднім прадстаўленні з удзелам Дзеда Мароза і Снягурачкі, а таксама іншых казачных персанажаў і атрымала ад іх падарункі. Стварыць непаўторную атмасферу свята калектыву дзіцячага сада ў гэты дзень дапамаглі некаторыя бацькі, якія не толькі прыйшлі разам з дзецьмі на ёлку, але і самі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні навагодняга сцэнарыя. Гэта Наталля Міхальчанка, Святлана Лаўрыновіч, Святлана Федуковіч, Віктар і Алена Лысёнкі, а таксама Інна Манулік.







