На ферме Расвет КУВСП імя Маркава ўсё надоенае малако класа “экстра”

Сельское хозяйство

старшая даярка МТФ Расвет КУВСП імя Маркава Наталля Папко
старшая даярка МТФ Расвет КУВСП імя Маркава Наталля Папко

На тэрыторыі КУВСП імя Маркава размешчаны чатыры малочнатаварныя фермы: Радзюкі, Савуткі, Палялейкі і Расвет. За мінулы год валавы надой малака склаў па гаспадарцы 2142 тоны. Другое месца сярод МТФ сельгаспрадпрыемства заняла ферма Расвет (549 тон), на якой працуюць тры аператары машыннага даення. Бясспрэчным лідарам па колькасці надоенага малака, па словах загадчыцы малочнатаварнай фермы Вольгі Басянок, тут з’яўляецца старшая даярка Наталля Папко. Жанчына за мінулы год надаіла са свайго гурта 210 тон малака, што ў сярэднім на адну галаву склала 3279 кілаграмаў. Гэта другая пазіцыя па надоях сярод астатніх дванаццаці аператараў машыннага даення ферм гаспадаркі.
— У пачатку сёлетняга года надоі ў маім гурце крыху паменшыліся, — кажа нам Наталля. — Гэта звязана з тым, што большасць кароў знаходзіцца ў запуску. Чакаем у лютым 12 расцёлаў, у сакавіку — 20 і ў красавіку — 9. Вось тады і пачнецца перыяд вялікага малака. Тым больш, што затым, неўзабаве, дойны статак выганяць у поле.
Наталля ведае сваю справу. Яна ўжо 22 гады працуе даяркай, з адказнасцю адносіцца да абавязкаў, таму і займае лідзіруючыя пазіцыі сярод астатніх сваіх калег. У КУВСП імя Маркава на сённяшні дзень гэта адзіная ферма, дзе ўсё надоенае малако аператары машыннага даення выдаюць класам “экстра”. І, як не дзіўна, у гэтым немалаважная заслуга Наталлі Папко. Яна на МТФ яшчэ дадаткова займаецца і абслугоўваннем малакапровада. Хоць справа гэта, па сваёй большасці, даручаецца мужчынам, але ў гаспадарцы пераканаліся, што дзякуючы Наталлі і сістэма працуе без збояў, і малако ў Расвеце заўсёды класа “экстра”.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *