Павялічаны тарыфы на сацыяльныя паслугі

Актуальное

На абслугоўванні аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН знаходзіцца 401 чалавек, з іх 131 — адзінокія грамадзяне, 56 — інваліды, 6 — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 2 — інваліды вайны. Жыхароў раёна, якія маюць патрэбу ў дапамозе, абслугоўваюць 49 сацыяльных работнікаў.
Паслугі насельніцтву аказваюцца з улікам груп рухальнай актыўнасці. Асноўныя з іх — гэта пакупка і дастаўка на дом прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў першай неабходнасці, вады, садзейнічанне ў нарыхтоўцы агародніны на зіму, забеспячэнні палівам, рамонце і прыбіранні жылых памяшканняў, дастаўка дабрачыннай і іншай дапамогі, дапамога ў афармленні дакументаў, атрыманні талонаў на прыём да ўрача, шэраг іншых паслуг.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва інфармуе, што ў кастрычніку ўведзена ў дзеянне рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 29.09.2011 года № 641 “Аб устанаўленні кошту норма-гадзіны на сацыяльныя паслугі, што прадастаўляюцца дзяржаўнымі установамі сацыяльнага абслугоўвання” (рашэнне апублікавана ў газеце “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова” ад 15 кастрычніка 2011 г.).
Кошт норма-гадзіны на сацыяльныя паслугі, якія ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных паслуг, што прадастаўляюцца дзяржаўнымі установамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з іх профілем і зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2001 года № 858 (без уліку кошту матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні сацыяльных паслуг), устаноўлены ў памеры 1550 рублёў.
Кошт норма-гадзіны на дадатковыя сацыяльныя паслугі (без уліку кошту матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні сацыяльных паслуг), устаноўлены ў памеры 5040 рублёў.
У сувязі са змяненнем кошту норма-гадзіны перагледжаны тарыфы на комплекснае надомнае абслугоўванне з улікам груп рухальнай актыўнасці. Пераразлік аплаты за надомнае абслугоўванне згодна з пастановай № 858 будзе праводзіцца з 1 кастрычніка 2011 года.
Неабходнасць павелічэння тарыфу платнага сацыяльнага абслугоўвання выклікана шэрагам абставін. За перыяд з мая 2009 года павялічыўся памер пенсій.Праводзіліся дадатковыя выплаты з бюджэтных сродкаў.
Нягледзячы на павелічэнне расцэнак, тарыфы на сацыяльнае абслугоўванне ў Віцебскай вобласці з’яўляюцца аднымі з самых нізкіх у рэспубліцы. За дадатковай і больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў ТЦСАН па тэлефоне 4-19-34.
А. НОВІКАВА,
загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *