Пра страхаванне сельгаскультур

Сельское хозяйство

Кожны кіраўнік гаспадаркі ведае, што можа пагражаць будучаму ўраджаю, якія палі і культуры у большай ступені пакутуюць ад тых альбо іншых прыродных катаклізмаў. Пры гэтым ён не можа ўплываць на неспрыяльныя ўмовы надвор’я. У такім выпадку дапамагчы зможа толькі страхавы дагавор.
Страхаванне сельскагаспадарчых культур забяспечвае надзейную страхавую засцярогу сельскагаспадарчаму вытворцу і дазваляе яму мінімізаваць страты, атрыманыя у выніку ўздзеяння прыроднай стыхіі, атрымаць семянны матэрыял, угнаенне, гаруча-змазачныя матэрыялы.
Гарантуецца засцярога ўраджаю сельскагаспадарчых культур ад гібелі культур у выніку пажару, вымакання, выправання, вымярзання, засухі, замаразкаў, іншых небяспечных гідраметэаралагічных з’яў.
Страхавальнік выплачвае толькі 5 працэнтаў (без іх выплаты дагавор страхавання не можа быць заключаны) ад усёй сумы ўзносу, а астатнія 95 працэнтаў выплачваюцца за кошт сродкаў бюджэтнага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі. 5-працэнтны ўзнос можа выплачвацца не толькі самім страхавальнікам, але і іншымі асобамі па дагавору пераводу доўгу. Напрыклад, мясакамбінат можа выплаціць узнос вытворцы, які пастаўляе яму мяса.
Перыяд страхавання. Страхаванне ўраджаю пачынаецца з першых дзён сяўбы сельскагаспадарчай культуры і спыняецца з заканчэннем уборкі ураджаю гэтай культуры.
Як вызначаецца страхавы ўзнос? Пры яго вызначэнні ўлічваюцца сярэдні застрахаваны ўраджай кожнай культуры, цэны на яе прадукцыю, плошчы пасеваў і тарыфы. Страхавыя тарыфы розныя і дыферэнцыраваныя па рэгіёнах у залежнасці ад страт, прынесеных стыхійнымі бедствамі.
Што маецца на ўвазе пад гібеллю? Пад гібеллю сельскагаспадарчых культур маецца на ўвазе знішчэнне на 15-ці і больш працэнтах плошчы пасеваў дадзеных культур.
Дадзены від страхавання нацэлены на дапамогу ў развіцці аграрнага сектара эканомікі, засцярогу ад глабальнай рызыкі.
З мэтай удасканалення ўмоў абавязковага страхавання павялічыўся пералік сельскагаспадарчых культур, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню. На страхаванне прымаецца азімая і яравая пшаніца, азімы трыцікале, а з 2011 года у гэты спіс уваходзіць і азімы рапс, які высяваецца на насенне.
С. БУТКЕВІЧ,
вядучы спецыяліст аддзела па аказанню страхавых паслуг па Шаркаўшчынскаму раёну



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *