Сёння праходзіць рэспубліканскі суботнік

Актуальное

IMG_0079У мінулую суботу, 23 красавіка, у краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік. Не засталіся ў баку ад дадзенага мерапрыемства і жыхары Шаркаўшчынскага раёна. Работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў былі занятыя на добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый. Напрыклад, у гарадскім пасёлку паўсюдна можна было бачыць людзей, якія прыводзілі ў належны стан праезныя часткі, тратуары, скверы.

Супрацоўнікі следчага камітэта засыпалі шчэбенем дарожку да сваёй установы. Работнікі Белаграпрамбанка фарбавалі агароджу. Вялікі прычэп смецця загрузілі медыцынскія работнікі пасля ачысткі імі лесапасадкі ўздоўж чыгункі каля раённай бальніцы. У 2014 годзе на вуліцы 17 верасня былі закладзены два ўчасткі вішнёвага саду, шэфства над якім узяла сярэдняя школа № 2. Некаторыя дрэўцы не прыжыліся, таму настаўнікі і тэхнічны персанал навучальнай установы вырашылі ў межах рэспубліканскага суботніка перасадзіць іх новымі саджанцамі. Пасадкай пладовых дрэў займаліся і педагогі сярэдняй школы № 1. З паўднёвага боку школы на загадзя падрыхтаваным участку былі пасаджаны яблыні і грушы. А вось работнікі кансервавага завода аднавілі новымі саджанцамі алею каштанаў па вуліцы Савецкай. Апошнім часам адным з самых улюбёных месц для адпачынку жыхароў гарадскога пасёлка стаў сквер ДРБУ-131. Тут пагоднымі днямі заўсёды бавіць свой вольны час дзятва. Асабліва многа хлопчыкаў каля ваеннай тэхнікі. Каб гульні дзяцей каля баявых машын былі бяспечнымі, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі зварачным апаратам замацавалі шматлікія люкі і адтуліны на іх.

Частка грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, будзе накіравана на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_0026 IMG_0027 IMG_0030 IMG_0033 IMG_0035 IMG_0037 IMG_0038 IMG_0039 IMG_0042 IMG_0046 IMG_0048 IMG_0051 IMG_0052 IMG_0054 IMG_0057 IMG_0058 IMG_0062 IMG_0067 IMG_0068 IMG_0071 IMG_0073 IMG_0074 IMG_0075 IMG_0081 IMG_0082 IMG_0086 IMG_0087 IMG_0091 IMG_0094IMG_0024IMG_0021



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *