І для сябе, і для людзей. Пра фермерскія гаспадаркі раёна

Сельское хозяйство

фермер Юрый Грыцкевіч рэалізуе малочную прадукцыю

У нашым раёне існуюць 22 фермерскія гаспадаркі. У залежнасці ад сваіх магчымасцей, ў свой час заключылі дамоўленасці з патрэбнымі органамі на эксплуатацыю пэўных плошчаў зямлі. Большасць з фермераў займаецца вырошчваннем і рэалізацыяй зерня збожжавых культур. Акрамя раслінаводства, многія заняты жывёлагадоўляй, садоўніцтвам, разводзяць пчол. Найбольшая фермерская гаспадарка ў А. В. Барысава з вёскі Савуткі — звыш 150 гектараў зямлі за ім замацавана. Ён трымае на сваім падворку шмат жыўнасці. Атрыманую прадукцыю рэалізуе дзяржаве.
Шмат гадоў вядуць фермерскія гаспадаркі А. І. Нікіценка і А. І. Хрол з Дворнава, А. Г. Райчонак з Германавіч, І. А. Садоўскі з Лужкоў, У. П. Хацько з райцэнтра, В. А. Паляк з вёскі Гарадзец і многія іншыя.
Давялося бліжэй пазнаёміцца з фермерам Юрыем Леанідавічам Грыцкевічам з вёскі Пашкі. Хто ходзіць па суботах на рынак райцэнтра, дзе ў павільёнах прадаецца мясная і малочная прадукцыя, адразу заўважыць статнага, маладжавага мужчыну, з вялікай колькасцю прадукцыі, атрыманай са свайго падворка. Там на выбар сыры уласнага прыгатавання, тварог, толькі надоенае малако, масла, смятана, яйкі.
Юрый Леанідавіч мае ў карыстанні 17 гектараў зямлі. Частку плошчаў адводзіць пад сенакосныя ўгоддзі, бо на падворку — чатыры каровы, авечкі, свінні. Акрамя гэтага вырошчвае агароднія культуры.
Спраўляецца з усімі абавязкамі па гаспадарцы практычна адзін, бо ў яго добры памочнік — трактар.
Варта заўважыць, што шаркаўчане ахвотна раскупляюць прадукцыю гэтага фермера і ў яго ўжо ёсць пастаянныя пакупнікі. Са шкадаваннем выходзяць людзі з павільёна, калі ў тую ці іншую суботу Юрый Леанідавіч не прыехаў з таварам. Даводзіцца і мне часта купляць малочныя прадукты ў яго. Усё вельмі смачнае, акуратна расфасаванае. Паспрабуйце купіць, не пашкадуеце!
Кацярына СОСНА



11 комментариев по теме “І для сябе, і для людзей. Пра фермерскія гаспадаркі раёна

  1. И все это вместо того, что бы просто не мешать людям работать. На это никаких средств не нужно.

  2. Пусть даже так. Вопрос не в ценах. Вопрос в том, что тратя такие огромные средства на сельское хозяйство страна не может обеспечить себя продуктами. Я прекрасно понимаю, что у нас не растут бананы, апельсины и другая экзотика. Но завозить в страну голландскую или египетскую картошку, французскую морковь, марокканский чеснок…

  3. І зноў вы не валодаеце дакладнай інфармацыяй. Вы і сапраўды памыляецеся ў лічбах. Восенню райспажыўтаварыства закупляла яблыкі па 1250 рублёў за кілаграм http://www.klich.by/?p=3760.

  4. Почитайте внимательно. Закупка по ценам, установленными госорганами. Яблоки у населения покупают по 500 руб (если не ошибаюсь). В магазине польские и голландские за 10-15 тысяч. Так не проще тому же РАЙПО или магазину закупить у фермера за нормальные цены. При существующей торговой надбавке можно снизить цену продажи в 2-3 раза и во столько же раз увеличить закупочные цены.

  5. Вось вы не валодаеце дастатковай інфармацыяй, а бярэцеся крытыкаваць. Малако ў насельніцтва закупаюць прадпрымальнікі. А закупкі садавіны, гародніны ў насельніцтва праводзіць якраз райспажыўтаварыства. І ў фермераў таксама, калі яны праявяць жаданне.

  6. Вот Вы бы спросили у этого фермера, что ему мешает нормально работать? Я думаю ответ очевиден. Но я промолчу, а то опять администратор удалит комментарий.

  7. Так я и не говорю про закупки по госценам. Конечно фермеру выгоднее продать ту же молочную продукцию на рынке самому. Но вопрос в другом. Почему торговля не закупает продукцию у фермеров. И не только молоко. Овощи, фрукты, растения.

  8. малако ў насельніцтва збіраюць прадпрымальнікі і рэалізуюць дзяржаве. У фермераў ёсць магчымасць здаваць малако ім. Але ім выгадней рэалізоўваць прадукцыю самім.

  9. Или потому-что нет законного способа поставлять продукцию в магазины. Пройдитесь по магазинам нашим, областным, столичным. Где продукция наших фермеров?

  10. Чаму артыкул ні пра што? Артыкул пра фермераў. Наконт першага вашага меркавання сказаць нічога не магу, бо не надта дасведчаны ў дадзеным пытанні. А наконт таго, чаму самі прадаюць. Тут адказ відавочны. Значыць ім так выгадней.

  11. Опять статья ни о чем. Не думаю, что Никитенко или Садовский получает прибыль с сельского хозяйства. Фермерство для них — это возможность набрать земли и уменьшить налоги.
    С другой стороны почему фермеры сами стоят на рынке и продают свою продукцию. Почему РАЙПО не может заключить договор на закупку продукции.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *