На працягу лістапада—снежня 2011 года будзе праводзіцца другі этап па вакцынацыі дзікай драпежнай жывёлы

Актуальное

На працягу лістапада—снежня 2011 года, у рамках выканання плана правядзення супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў з мэтай прафілактыкі шаленства, на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца другі этап па вакцынацыі дзікай драпежнай жывёлы. Прынады з вакцынай запланавана раскідваць з дапамогай авіяцыі.
Коратка аб тым, што ўяўляе сабой прынада з вакцынай, бо насельніцтва абавязана гэта ведаць. Брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру вагой да 30 грамаў. Ён выраблены з кампанентаў кармоў, якія ўжывае дзікая жывёла, і мае спецыфічны пах. Забараняецца браць прынады з вакцынай і скормліваць дамашняй жывёле.
Пры выпадковым пападанні вакцыны на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя абалонкі вачэй, рота, носа, іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 1-працэнтным растворам піццявой соды і звярнуцца ў мясцовую медыцынскую ўстанову.
Мерапрыемства праводзіцца ў 50-кіламетровай зоне ўздоўж мяжы з Літвой (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў) з выкарыстаннем самалётаў АН-2. Вышыня палёту 150—200 метраў, хуткасць — 150—180 км/гадзіну. На кожны квадратны кіламетр — 20 прынад.
Насельніцтву рэкамендуецца пазбягаць знаходжання ў зоне пралёту самалёта, каб пазбегнуць траўміравання падаючымі брыкетамі з вакцынай.
В. ЛАЗОВІК,
галоўны ветэрынарны ўрач раёна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *