Новае жыццё старым колам

Актуальное

804
дырэктар ПП “Турынг-Аўта” Васілій Жураўскі і слесар Казімір Рагавы

Па вуліцы Чырвоная Горка, 30 у гарадскім пасёлку размяшчаецца прыватнае прадпрыемства “Турынг-Аўта” па рамонце гумовых колаў для аўтамашын, трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Гэты від работы паступова пачынае карыстацца попытам у насельніцтва, але асабліва сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

— Спачатку мы набылі неабходнае абсталяванне для работы, — кажа дырэктар прадпрыемства Васілій Жураўскі. — Затым прайшлі навучанне. Цяпер заключылі дамоўленасць з расійскай фірмай “Росвік”, якая пастаўляе нам расходныя матэрыялы. Спецыялісты гэтага прадпрыемства ўжо на працягу дваццаці год займаюцца распрацоўкай арыгінальных тэхналогій і рамонтных матэрыялаў, якія ў поўнай меры адпавядаюць умовам айчынных дарог. У нашых расійскіх калег шырокая дылерская сетка ва ўсіх краінах СНД, таму мы таксама зацікаўленыя ў сумеснай рабоце.

Камп’ютарны вулканізатар, які прымяняецца пры рабоце з коламі, аўтаматычна вызначае патрэбны памер, хімічны склад гумовай латкі. Затым нашы майстры, папярэдне ачысціўшы месца парэзу, зварваюць яго з абодвух бакоў. Кліент застаецца задаволеным, бо працэс рамонту хуткі, якасны і, што асабліва важна, недарагі. Калі новае кола для энерганасычанага трактара каштуе прыкладна каля дваццаці мільёнаў рублёў, то за рамонт старага трэба заплаціць максімум паўтара мільёна. Выгада відавочная. Цяпер мы супрацоўнічаем з гаспадаркамі Глыбоцкага, Браслаўскага раёнаў. Ёсць некалькі адзінак колаў і з нашых сельгаспрадпрыемстваў, якія мы аператыўна рамантуем.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *