Віншуем з узнагародамі!

Актуальное

старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза А. Я. Кузьмянкоў віншуе Г. П. Буйку

Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці прэзідыум Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзіў Ганаровай граматай Ніну Іванаўну Глушонак — намесніка галоўнага бухгалтара, старшыню прафсаюзнага камітэта КУВСП “Гарадзец”.
Аб’яўлена падзяка абкамам прафсаюза Аляксандру Іосіфавічу Гернату — намесніку дырэктара, старшыні прафкамітэта ААТ “Буеўшчына”.
Ганаровай граматай рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны Гедзіён Пятровіч Буйка — старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Атрымалі ўсе і грашовыя ўзнагароды

Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *