Народная культура ў сучасных умовах. Рэгістрацыю шлюбу з элементамі народных традыцый прапануюць шаркаўчанам супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры і аддзела ЗАГС

Актуальное

IMG_9218hh (Копировать)

Вяселле – адна з самых яркіх падзей у жыцці чалавека. Зрабіць яго ўнікальным і непаўторным, непадобным на сотні іншых вясельных урачыстасцяў, прапануюць жыхарам нашага рэгіёну супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры. Нетрадыцыйная цырымонія ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу з элементамі народных абрадаў і традыцый – з’ява яшчэ не распаўсюджаная ў нашым рэгіёне, а між іншым яна заслугоўвае ўвагі,- адзначае метадыст па фальклору РЦК Алёна Сухаверская.  –тБеларускае вяселле – унікальны абрад, які мае глыбокі сакральны сэнс.  Ні адно дзеянне падчас вяселля не было выпадковым, усе этапы былі  ўважліва вывераны і прадуманы, як у добрым спектаклі.  Вяселле і было такім народным спектаклем, тэатралізаваным прадстаўленнем,  мэта якога – прынесці шчасце, лад і дабрабыт у сям’ю маладажонаў. Безумоўна, сучаснае вяселле вельмі адрозніваецца ад беларускага традыцыйнага, але многія  традыцыі і прыкметы захоўваюцца і па сённяшні дзень.  З мэтай ушанавання традыцый нашых продкаў і для таго, каб захаваць сувязь пакаленняў,  сфарміраваць у маладых людзей пачуццё павагі да сваёй “малой” радзімы супрацоўнікі раённага Цэтра культуры і аддзела ЗАГС і прапануюць маладажонам  цырымонію ўрачыстай рэгістрацыі  шлюбу з выкарыстаннем беларускіх народных абрадаў  і традыцый.

У адзін са жнівеньскіх дзён на незвычайны ўрачысты рытуал, які праводзіўся ў межах Года культуры, згадзілася маладая пара  —   Аляксандр Фоцін і Юлія Касцюкевіч. У фае раённага Цэнтра культуры артысткі РЦК у народных касцюмах сустрэлі  маладых з караваем – сімвалам багацця і дастатку сям’і. У зале рэгістрацыі шлюбаў урачыстую  цырымонію па ўсіх правілах правяла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Марына Крыштофаўна Каланда. Па ходу ўрачыстасці элементы народнага вясельнага абрада інсцэніравалі артысткі раённага Цэнтра культуры– Алёна Сухаверская, Алеся Русецкая і Ганна Іванкіў. Падчас правядзення цырымоніі выкарыстоўваліся асноўныя элементы беларускага народнага вяселля: маладыя частавалі адзін аднаго мёдам – каб жыццё было салодкім, стаялі на вясельным рушніку, пры выхадзе мужа і жонку абсыпалі зернем – сімвалам дабрабыту. А госці вадзілі вакол маладых  абрадавы карагод і спявалі абрадавыя песні.

Заказаць цырымонію ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу з элементамі народных абрадаў і традыцый можна ў раённым Цэнтры культуры,- паведаміла Алёна Сухаверская. – Кошт такой паслугі – адносна невысокі і прымальны для людзей. А ўвогуле, прытрымлівацца або не прытрымлівацца традыцый – уласная справа кожнага. Але, на мой погляд, калі мы стаім перад такой адказнай падзеяй у жыцці, як стварэнне сям’і, усё ж варта звярнуць увагу на мадэль, якая надзейна служыць ужо не адно стагоддзе і праверана часам.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_9213gg (Копировать)IMG_9224 (Копировать) IMG_9271hh (Копировать) IMG_9287jj (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *