Наліўныя яблыкі — крыніца даходу

Актуальное

228-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Станіславоўская базавая школа не першы год арандуе ў ААТ “Васюкі” яблыневыя сады агульнай плошчай 20 гектараў. Вясной настаўнікі і вучні праводзяць абрэзку дрэў, беляць іх, а восенню збіраюць вырашчаныя плады.

— Летась мы здалі толькі шэсць тон яблыкаў, — кажа дырэктар школы Яўгеній Генадзьевіч Дулінец, — прычынай таму стаў неўраджайны год. Займаліся іх зборам у садах сельгаспрадпрыемства, у музеі садавода Івана Сікоры ў Алашках. Сёлета ж, наадварот, вырасла вялікая колькасць гэтага каштоўнага, вітаміннага прадукта. Таму мы разам з вучнямі з пачатку навучальнага года прыняліся за нарыхтоўку яблыкаў. Сельгаспрадпрыемствы “Васюкі”, “Даватарскі”, Шаркаўшчынскі кансервавы завод, Полаўскае лясніцтва па чарзе выдзяляюць транспарт для дастаўкі іх на перапрацоўку ў райцэнтр. Па стане на 14 верасня на Шаркаўшчынскі кансервавы завод намі адгружаны 24 тоны пладоў. Наогул, плануем здаць на перапрацоўку каля 30 тон яблыкаў. Гэта дазволіць нам мець пэўны матэрыяльны прыбытак, сродкі ад якога пойдуць на рамонт навучальнай установы, набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў і іншыя мэты.

Немалаважнай крыніцай даходу для школы з’яўляецца і рэалізацыя вырашчанай гародніны для патрэб цэнтральнай раённай бальніцы. Каля самой жа навучальнай установы растуць стары і малады ўчасткі пладовага саду. Гэта дазваляе амаль на працягу ўсяго навучальнага года мець у рацыёне харчавання школьнікаў свежыя яблыкі і прадукты, прыгатаваныя з іх.

Сяргей РАЙЧОНАК.img_1217img_1222



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *