У Лужках адбыўся фэст у гонар Святога Міхаіла Арханёла

Актуальное

img_0122-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c29 верасня, у дзень Святых Арханёлаў па каталіцкім календары, вернікі Лужкаўскай парафіі святкавалі дзень Святога Міхаіла Арханёла, апекуна Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Імя менавіта гэтага Святога носіць касцёл у Лужках. А сёлетняя ўрачыстасць  для веруючых каталіцкага веравызнання стала асабліва адметнай: упершыню касцёл Святога Міхаіла Арханёла  наведаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу.

Нягледзячы на працоўны дзень, храм быў запоўнены вернікамі. Акрамя мясцовага насельніцтва, на фэст прыехала шмат гасцей з навакольных парафій, у ліку якіх   – ксёндз-дэкан Крыштаф Сілкоўскі з Шаркаўшчыны, ксёндз Ян Пугачоў з Германавіч, святар Аляксандр Грыцкевіч з горада Дзісна,яны  дапамагалі весці святую Імшу і спавядалі вернікаў. Прысутнічала на свяце і сястра законная з Віцебска Ганна Буткевіч.

Напачатку святой Імшы перад уваходам у касцёл парафіяне ўрачыста, хлебам-соллю сустрэлі біскупа Алега Буткевіча. З прывітальнымі словамі да кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі звярнуліся ксёндз Лужкаўскай парафіі Міхаіл Татарэнка і музычны кіраўнік касцёльнага хору Таіса Фёдараўна Шабан. Богаслужэнне ў касцёле ў гэты дзень праводзіў біскуп. У сваім слове да вернікаў ён расказаў пра дзень Святых Арханёлаў, свята, якое адзначалася 29 верасня, і звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што міласэрны Бог клапоціцца пра чалавека і таму дае  анёлаў, магутных нябесных заступнікаў, якія заўсёды прысутнічаюць побач з намі, ахоўваюць нас і дапамагаюць.  Падчас Імшы адбылася працэсія з дарамі. Моладзь прынесла да алтара кветкі, як сімвал прыгажосці свету,  садавіну і хлеб, што даюць нам фізічныя сілы, а таксама святыя дары: гостыю, віно і ваду, якія ўмацоўваюць наш дух  і яднаюць з Богам. Напрыканцы святой Імшы адбылося выстаўленне найсвяцейшага Сакраманту.Завяршылася ўрачыстасць святочнай працэсіяй вакол касцёла, удзел у якой прынялі ўсе веруючыя.

Пасля завяршэння святой Імшы да біскупа, святароў, якія прысутнічалі на ўрачыстасці і вернікаў звярнуўся ксёндз-пробашч Міхаіл Татарэнка. Падчас свайго выступлення ён адзначыў, што веруючыя Лужкаўскай парафіі загаддзя і з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да святкавання Дня свайго заступніка, Святога Міхаіла Арханёла,, і выказаў словы падзякі ўсім, хто мае дачыненне да яго арганізацыі і правядзення.  Ад імя ўсіх парафіян шчырыя словы падзякі біскупу і ксяндзу-пробашчу выказала жыхарка аграгарадка Дворнава Лілія Мяфодзьеўна Шыпіла. З нагоды свята свае віншаванні касцёлу,прадстаўнікам духавенства,усім  гасцям і прысутным адрасавалі старшыня Лужкаўскага сельскага Савета Таццяна Мікалаеўна Краснадубская і дырэктар Лужкаўскай сярэдняй школы Ларыса Віктараўна Гараніна.Шчырыя словы ўдзячнасці  ў гэты дзень прагучалі і ў адрас ксяндза Міхаіла Татарэнкі, які ў Дзень Святых Арханёлаў  адзначаў свае імяніны.На працягу апошніх 6 гадоў гэты чалавек  узначальвае Лужкаўскую парафію, добрасумленна служыць Богу і людзям. –Ад шчырага сэрца мы віншуем ксяндза Міхаіла з нагоды  імянінаў і жадаем яму ўсяго самага найлепшага, здароўя, сіл, радасці, добразычлівых людзей, аптымізму, душэўнага спакою і цярплівасці.Няхай заступнік, Святы Міхаіл, абараняе нашага святара ў розных жыццёвых сітуацыях, заўсёды будзе побач і дапамагае ў душпастырскай працы і служэнні людзям,- было адзначана падчас урачыстасці.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.img_0105-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_0116-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c
img_0126-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_0128-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_0132-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_0155-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_0159-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *