Віншаванні з юбілеем прыймаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Фадзеевіч Кравец

Актуальное

прадстаўнікі мясцовай улады разам з У. Ф. Краўцом
прадстаўнікі мясцовай улады разам з У. Ф. Краўцом

Напярэдадні юбілейнага дня нараджэння да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Фадзеевіча Краўца з віншаваннямі і падарункамі завіталі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Валерый Венядзіктавіч Казлоўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава, старшыня Лужкаўскага сельвыканкама Таццяна Мікалаеўна Краснадубская і намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства “Гарадзец” Наталля Віктараўна Катушонак.

Так склаліся жыццёвыя абставіны, што Уладзімір Фадзеевіч на працягу апошніх год пражывае ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Дзікева. Ветэран нарадзіўся і жыў у Верацеях. Сямнаццацігадовым юнаком ён трапіў на фронт. У бязлітасных баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на 1-м Прыбалтыйскім фронце вызваляў Латвію. Пасля вайны Уладзімір Фадзеевіч працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, а перад выхадам на заслужаны адпачынак з’яўляўся загадчыкам склада ў саўгасе “Верацеі”.

Прадстаўнікі мясцовай улады ўручылі 90-гадоваму юбіляру Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага райвыканкама, грашовую дапамогу, каштоўныя падарункі, кветкі, а таксама выказалі цёплыя словы віншавання і пажаданні доўгіх год жыцця.

Не засталіся ў баку ад такой падзеі і работнікі Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый. Вольга Сташкевіч, Святлана Фурс і Святлана Лагун пад акампанемент акардэона выканалі для Уладзіміра Фадзеевіча некалькі душэўных песень, якія ўзнялі настрой не толькі юбіляру, але і іншым пажылым людзям, якія ў той дзень прысутнічалі побач з імяніннікам.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *