Пра вынікі раённых алімпіяд для яе 11 «Б» класа Шаркаўшчынскай СШ №1 расказвае вучаніца Дзіяна Лаўрыновіч

Актуальное

Кожны год ужо з кастрычніка ў нашай школе пачынаецца гарачы час алімпіяд, у якіх прымаюць удзел вучні старэйшых класаў. Калі падводзяцца іх вынікі, становіцца зразумелым, хто будзе абараняць гонар роднай школы на раённым узроўні.
Раённыя алімпіяды даюць магчымасць іх удзельнікам паспаборнічаць з вучнямі іншых школ нашага раёна. Веды школьнікаў ацэньвае кампетэнтнае журы, якое сочыць за працай вучняў і дысцыплінай у час правядзення іспытаў.
Не выключэннем стаў і гэты год.
Наш выпускны 11 “Б” клас, як і заўсёды, быў адным з самых актыўных удзельнікаў школьных, а таксама раённых алімпіяд. Амаль усе аднакласнікі паспрабавалі свае сілы і веды ў школьных алімпіядах па фізіцы, матэматыцы, беларускай і рускай мовах, гісторыі, астраноміі, біялогіі, замежнай мове і працоўнаму навучанню.
Нядрэнныя вынікі паказалі мы і на раённых прадметных алімпіядах. Вось напрыклад, Уладзіслаў Русецкі заняў першае месца па працоўнаму навучанню, Андрэй Атрахімовіч — другое па матэматыцы. Юля Чарняўская — другое і Марыя Марозава — трэцяе па грамадазнаўству.
Мне таксама давялося прымаць удзел у алімпіядзе па гісторыі, дзе заняла трэцяе месца. Хаця і не ўпершыню прымаю ўдзел у такіх іспытах, але кожны раз адчуваю вялікую адказнасць. Вось і цяпер, разам з настаўнікам гісторыі Міхаілам Часлававічам Пугаўка старанна рыхтавалася да раённай алімпіяды. Мы шукалі дадатковыя матэрыялы, разглядалі розныя карты, знаходзілі цікавыя гістарычныя факты. Таму працэс падрыхтоўкі быў захапляючым, а вынік працы таксама парадаваў.
Хочацца падзякаваць нашым настаўнікам за іх карпатлівую, нялёгкую, але вельмі патрэбную працу. А будучым удзельнікам алімпіяд пажадаць больш увагі ўдзяляць не толькі на школьную праграму, а і займацца самастойна, больш чытаць, выконваць пазакласныя заданні, каб атрымліваць лепшыя вынікі.
Дзіяна ЛАЎРЫНОВІЧ,
вучаніца 11 “Б” клас Шаркаўшчынскай СШ № 1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *