Узнагароды — як адзнака бездакорнай службы

Служба 101

513 (Копировать)

У Дзень выратавальніка, 19 студзеня, у актавай зале Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраліся афіцэрскі і асабовы склады РАНС. Нагодай таму стала ўзнагароджванне лепшых супрацоўнікаў райаддзела па выніках службы за мінулы год.

Загадам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь медалём “За бездакорную службу 3-яй ступені” узнагароджаны начальнік караула ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына Андрэй Івонін. Нагрудны знак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “Выдатнік” уручаны камандзіру аддзялення ПАВП №12 в. Варонка Мікалаю Степаненкаву.

Ганаровую грамату абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях атрымаў вадзіцель ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына Валерый Фёдараў. Граматай абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны начальнік караула ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына Мікалай Маркушонак.

Падзяка старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўручана старшаму пажарнаму ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына Артуру Юхневічу.

Начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч уручыў Падзячнае пісьмо маці вадзіцеля ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына Іллі Хмельніка Святлане Нікандраўне Хмельнік за дастойнае выхаванне сына і ўзорнае выкананне ім службовых абавязкаў.     488 (Копировать)

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў і старшыня раённага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан. Ён уручыў медалі “20 год Беларускаму саюзу афіцэраў” начальніку караула ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына Іллі Шчаболу і вадзіцелю Дзмітрыю Пагарэлаву. Таксама граматамі раённага аб’яднання дадзенай грамадскай арганізацыі адзначаны інспектар інспекцыі пажнагляду Дзмітрый Катовіч і вадзіцель ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына Дзмітрый Пагарэлаў.

Начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч напрыканцы ўрачыстасці адзначыў, што з якімі б службовымі цяжкасцямі не прыходзілася сутыкацца на працы, трэба заўсёды прытрымлівацца каманднага духу, адчуваць сяброўскую падтрымку. Менавіта гэтыя фактары ў поўнай меры забяспечваюць паўнавартаснае выкананне сваіх абавязкаў, дазваляючы выратавальнікам заваёўваюць аўтарытэт у грамадстве.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *