Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Молодежь

345Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка» запрашае да ўдзелу вучняў пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Конкурс праходзіць пад дэвізам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!» і праводзіцца ў чатыры этапы:

— першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;

— другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;

— трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у  заключным рэспубліканскім этапе;

— чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу.

Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».

Конкурс праводзіцца ў мэтах:

павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,

развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,

выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,

прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,

пашырэння чытацкага кругагляду,

пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):

глыбіня пранікнення ў вобраз

і сэнс твора                                                                      ад 0 да 10

выбар тэкста твора                                                          ад 0 да 10

артыстызм выканання                                                     ад 0 да 10

максімальны бал                                                                  30



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *