Пра актуальныя пытанні эканомікі, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, добраўпарадкавання, дысцыпліны гаварыў старшыня аблвыканкама А. М. Косінец на селектарнай нарадзе 16 студзеня

Актуальное

16 студзеня старшыня абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец правёў селектарную нараду. Аляксандр Мікалаевіч закрануў шэраг актуальных пытанняў, што тычацца эканомікі, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, добраўпарадкавання, дысцыпліны.
Губернатар адзначыў важнасць прыцягнення замежных інвестыцый. “З замежнымі інвестарамі трэба працаваць, самі інвестыцыі не прыйдуць”, — такога меркавання прытрымліваецца кіраўнік вобласці. Сёння, як ніколі трэба працаваць на перспектыву — шукаць замежных інвестараў, прыцягваць іх капітал у эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы.
Губернатар патрабаваў, каб у студзені былі выкананы прагнозныя паказчыкі. “У вобласці не павінна быць стратных і не рэнтабельных прадпрыемстваў”, — выказаўся А. М. Косінец. Губернатар даў ацэнку рабоце некаторых сфер народнай гаспадаркі.
Падчас нарады была выказана наступная думка: дабрабыт людзей — гэта высокая заработная плата. Губернатар запатрабаваў ад кіраўнікоў раёнаў, арганізацый і прадпрыемстваў росту заработнай платы ў рэгіёнах. “У 2012—2013 гадах мы павінны выйсці на ўзровень зарплаты, як у сумежных абласцях Расіі — Смаленскай і Пскоўскай”, — выказаўся губернатар. Але ж павышацца заробак павінен за кошт росту вытворчасці. Па словах кіраўніка вобласці, людзям трэба даць магчымасць зарабляць.
Што тычыцца сельскай гаспадаркі — тут нельга расслабляцца. Не за гарамі старт вясенне-палявых работ. А да іх трэба падрыхтавацца належным чынам. Гэта тычыцца падрыхтоўкі тэхнікі. Таксама 250 тысяч тон мінеральных удабрэнняў павінны быць гатовы для ўнясення ў глебу. Аляксандр Мікалаевіч запатрабаваў ад аграрыяў рэзультат. “Сельгаспрадпрыемствы павінны павялічваць якасць і колькасць прадукцыі”, — такая пастаўлена задача. Пытанне рэнтабельнасці ў сельскай гаспадарцы сёння актуальна, як ніколі. Кіраўнікам АПК трэба памятаць, што заробкі іх падначаленых залежаць ад вытворчасці. Было адзначана, што зараз Віцебшчына займае 2-е месца пасля Мінскай вобласці па аб’ёму вытворчасці сельгаспрадукцыі.
Аляксандр Мікалаевіч закрануў пытанне добраўпарадкавання. Губернатар запатрабаваў навесці парадак у Віцебску — сталіцы Прыдзвіння. Таксама шмат планаў па падрыхтоўцы суседняга рэгіёна — Глыбоцкага раёна — да правядзення Дня пісьменства.
У сферы будаўніцтва шмат работы. Былі ўзняты пытанні ўводу жылля, фінансавання будаўніцтва. Пастаўлена задача ў бягучым годзе завяршыць будаўніцтва Шаркаўшчынскай райбальніцы. Аляксандр Мікалаевіч паставіў задачу ўжо зараз рыхтавацца да будаўнічага сезона — вырашаць пытанні з закупам будматэрыялаў, у прыватнасці, цэменту. Выказана наступнае патрабаванне: задзейнічаць студэнцкія будаўнічыя атрады. У студатрады не набіраць абыякавых навучэнцаў, а браць тых, хто хоча зарабіць, пры тым, трэба моладзь падрыхтаваць да працы, навучыўшы асновам прафесіі. Ад гэтага ўсе застануцца ў выйгрышы.
Аляксандр Мікалаевіч засяродзіў увагу ўдзельнікаў селектарнай нарады на важнасці захаванасці сельгаспрадукцыі. Была пастаўлена задача яшчэ раз праверыць бульбасховішчы.
Губернатар нагадаў пра неабходнасць эканоміі. Таксама ўвага кіраўнікоў усіх узроўняў была акцэнтавана на важнасці захаванасці матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей і недапушчэнні крадзяжоў.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *