
23 студзеня Кліменцію Арсеньевічу Кожану спаўняецца 76 гадоў. Імя гэтага чалавека добра вядомае ў раёне, вобласці, рэспубліцы. Яго ведаюць як аднаго з першых краязнаўцаў Віцебшчыны, на яго рахунку сотні публікацый (адзін толькі пералік іх назваў мог бы скласці цэлую кнігу) на старонках рэспубліканскага і рэгіянальнага друку. Кліменцій Арсеньевіч з’яўляўся і з’яўляецца пастаянным аўтарам краязнаўчых і гістарычных публікацый у нашай раённай газеце. А ў Шаркаўшчынскім раёне яго ведаюць яшчэ як і выдатнага педагога, які з 1 верасня 1967 года да 30 чэрвеня 1996 года адпрацаваў у Германавіцкай сярэдняй школе. Сярод яго ўзагарод Ганаровая грамата Міністэрства асветы БССР у 1976 годзе, атрыманы ў 1984 годзе нагрудны знак «Выдатнік народнай асветы БССР» і мноства іншых адзнакаў сумленнай працы. А яшчэ Кліменція Арсеньевіча можна далучыць да музейных работнікаў, разам з Адай Эльеўнай Райчонак ён прымаў удзел у стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея ў Германавіцкай СШ, Германавіцкага музея мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча, пасля выхаду на пенсію 10 гадоў працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага музея. 76-ы дзень нараджэння Кліменція Арсеньевіча стаў добрай падставай пагутарыць з гэтым надзвычай цікавым чалавекам, жывой энцыклапедыяй гісторыі нашага рэгіёна.
— Кліменцій Арсеньевіч, раскажыце, як пачынаўся вас жыццёвы шлях.
— Пачнём з таго, што я з’яўляюся карэнным шаркаўчанінам, нарадзіўся я ў вёсцы Балбекі у 1936 года, якая тады ўваходзіла ў склад Дзісенскага павету Віленскага ваяводства. 1 верасня 1944 года пайшоў у першы клас Мнюцінскай пачатковай школы. З 1 верасня 1948 года да чэрвеня 1951 года вучыўся ў Шкунцікаўскай няпоўнай сярэдняй школе, яе гісторыі, дарэчы, я прысвяціў шэраг публікацый. Школы я заканчваў з пахвальнымі граматамі і таму ў Глыбоцкае педвучылішча летам 1951 быў прыняты без уступных экзаменаў. Закончыў яго з дыпломам выдатніка і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. З 1960 да пераезду ў 1966 годзе ў Шаркаўшчынскі раён настаўнічаў на Браслаўшчыне.
— Відаць, што вы выдатна вучыліся. А адкуль з’явілася такая любоў да кнігі, да навукі у хлопца, што нарадзіўся ў сялянскай сям’і? А потым, у сталым жыцці, цікавасць да краязнаўства?
— Мой бацька Арсеній Францавіч і сапраўды быў селянінам, але мог чытаць і да навукі адносіўся з павагай. А вось мае дзядзькі для тых часоў былі людзі даволі адукаваныя, адзін быў афіцэрам, другі служыў земскім пісарам у Дзісне. Бываючы ў гасцях, я меў магчымасць браць, чытаць кнігі з іх бібліятэк. Ну і ёсць яшчэ адна прычына, даволі анекдатычная: сямейнае паданне сведчыць, што мая хросная перарэзала мне пуп на кнізе, каб любіў чытаць і быў разумны. А краязнаўствам я пачаў цікавіцца, калі прыехаў настаўнічаць на Браслаўшчыну. Гэта былі такія мясціны, дзе ўсё літаральна дыхала гісторыяй. І першы мой артыкул быў якраз прысвечаны 900-гадоваму юбілею Браслава.
— Сур’ёзная дзейнасць даследчыка патрабавала працы з архівамі?

— Так, я выкарыстоўваў кожную магчымасць для пошукаў неабходнай інфармацыі. За час сваёй даследчай работы пабываў у архівах, бібліятэках, музеях Мінска, Вільнюса ( ці як я сам называю яе, па-нашаму, па-беларуску — Вільня), Рыгі, Віцебска, Глыбокага, Падольска Маскоўскай вобласці. Паездкі мелі вынікам не толькі збор інфармацыі, але і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Так падчас паездак у Вільню я пазнаёміўся з вядомай беларускай пісьменніцай Зоськай Верас і яе зяцем Лявонам Луцкевічам, адным з лепшых краязнаўцаў у Літве. Ён ахвотна дзяліўся са мной ведамі пра гістарычныя мясціны Вільні, шмат расказваў пра свайго славутага дзядзьку Івана Луцкевіча.
— Кліменцій Арсеньевіч, за час сваёй работы вы напісалі сотні артыкулаў, у якіх адкрывалі забытыя імёны і падзеі беларускай гісторыі, расказвалі пра славутых людзей, якімі можа ганарыцца наша краіна. Пералічыць іх усе проста немагчыма, давайце назавём тых, што звязаны з гісторый Шаркаўшчынскага раёна.
— Гэта ўраджэнец вёскі Жукі Ложныя, актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху Пётр Ластаўка, паэт і аграном Янка Пачопка, які нарадзіўся на мяжы Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёна ў вёсцы Летнікі, славуты музычны дзеяч Беларусі Генадзь Цітовіч. Канешне, асаблівую цікавасць у мяне заўсёды выклікала асоба выдатнага пісьменніка, мастака, этнографа Язэпа Драздовіча. (Дарэчы, і дом Кліменція Арсеньевіча ў Германавічах знаходзіцца якраз на вуліцы Язэпа Драздовіча). Значную частку свайго часу я прысвяціў даследаванню падзей паўстання 1831 года ў Дзісенскім павеце на сучаснай тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна. Плён маёй даследчай працы быў змешчаны ў выдадзенай у 2004 годзе кнізе «Памяць. Шаркаўшчынскі раён», для якой напісаў болей за 20 артыкулаў, рыхтаваў гістарычныя дакументы.
— Кліменцій Арсеньевіч, ці працягваеце вы займацца навуковай дзейнасцю цяпер?
— Так, працягваю пісаць артыкулы на гістарычныя, культурныя тэмы. Адзінае, што апошнім часам пагоршыўся зрок, таму, канешне, не магу працаваць так, як раней. Падтрымліваю актыўную перапіску са сваімі краязнаўцамі-сябрамі з Беларусі, Польшчы, Расіі, Германіі.
— У чым, на вашу думку, заключаецца важнасць вывучэння гісторыі родных мясцін?
— Краязнаўства мае вельмі вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. Трэба ганарыцца помнікамі гісторыі і культуры свайго народа, імкнуцца самому іх дасканала вывучыць. Хацелася б, каб цікавасць да краязнаўства і, увогуле, гісторыі жыла ў душах моладзі, школьнікаў, студэнтаў. Яны закліканы несці ў цэлы свет жывую душу свайго народа, перад імі адкрытая вялікая дарога пазнання свайго краю, захавання слаўнага мінулага Бацькаўшчыны і будаўніцтва светлай будучыні. Без ведання свайго мінулага, адчування гонару за сваіх продкаў усё гэта немагчыма.
— Дзякуй за гутарку, Кліменцій Арсеньевіч. Плённай вам працы, здароўя і прыміце нашы віншаванні з днём нараджэння.
Гутарыў Андрэй БУРЭЦ


Ну наконт гэтай гісторыі магу сказаць, што ніхто з тых, хто крытыкаваў, асабліва ўважліва дадзены артыкул не чытаў. Нічога там, што заслужывала б такой крытыкі, не прысутнічала. Проста чырвонай анучай для ўсіх гэтых таварышаў паслужылі словы пра ідэолага як духоўнага бацьку. Увогуле, прагледзеўшы некаторыя каментарыі адносна артыкула і яго аўтара, добрага пра тых, хто іх пісаў, нічога сказаць не магу. Гэта называецца проста — хамства.
Андрей, с этой аналитикой, я слышал Э.Корсак особо отличился. Так, что появилась его аналитика во многих интернетизданиях и отзывы не в лучшую сторону. Хотелось эту аналитику прокоментировать, да не имеет смысла, не разместите комментарий.
Кліменьцій Арсеньевіч вельмі добры чалавек і настаўнік!!! Можна сказаць што гэты чалавек самы лепшы настаўнік. Яго ўрокі былі заўжды цікавымі!
Чаму ж не адкажу? Адкажу з радасцю. Яшчэ раз падзякую вам за вашу актыўнасць. Вашы пажаданні пастараемся ўлічыць. Наконт адсутнасці ў нас аналітычных артыкулаў, мне, здаецца, вы не правы. Як доказ адваротнага, два нядаўнія артыкулы Эдуарда Корсака: http://www.klich.by/?p=5164 і http://www.klich.by/?p=5185 . Чым вам не аналітыка? Наконт таго, што не прапусціў некалькі вашых каментарыяў, дык тут трэба разумець, што гэта ўсё ж такі дзяржаўны сайт і пажадана больш асцярожна падбіраць выражэнні.
Андрей, пользуясь случаем, хотелось поблагодарить тебя, что ты додумался нашу переписку на сайте напечатать в бумажном варианте газеты. Все правильно надо создать рекламу сайта, а то совсем мало посетителей. Никто не хочет общаться. Только моя «провокация» смогла собрать более 250 посетителей ничем не приметной статьи. По большому счету мне все равно участвуют или нет в соревнованиях работники райисполкома и претензий, как вы пишете у меня к вам не было.
Кроме того хотелось бы читать в вашей газете интересные статьи, а не констатации каких-либо событий в г.п.Шарковщине и районе.
Где аналитические статьи? Почему редактор газеты или его заместитель не пишут их? Ведь можно было создать рубрику к примеру «Колонка редактора» и высказывать свою позицию на значимые события в районе, республике, мире. Проводить дискуссии, в том числе и на сайте о наболевших вопросах, к примеру о том, как бороться с массовым пьянством в районе и т.п. Тем много.
Хотя я наверно зря пишу, все равно не разместите мой комментарий на сайте, как уже было и ответа от вас не дождусь.
Уважаемая редакция, большой респект за статью о нашем замечательном земляке. Хотелось бы видеть и читать на страницах газеты побольше таких статей, а также работ самого К.Кожана и Ады Райчонок, членов Шарковщинского общественного объединения “Культурна-асветніцкі цэнтр імя Я.Драздовіча”.