На бягучым тыдні на тэрыторыі Віцебскай вобласці пахаладала. Месцамі маразы дасягаюць 30 і больш градусаў. Гэта, у сваю чаргу, прыбавіла клопатаў многім службам. У Шаркаўшчынскім райвыканкаме арганізавана кругласутачнае дзяжурства. Жыхары і госці раёна могуць звярнуцца па дапамогу па тэлефоне 4-13-48 (прыёмная). Калі вы трапілі ў складаную сітуаацыю, неадкладна тэлефануйце па названаму нумару — дапамога будзе аказана тэрмінова ўсімі сіламі і сродкамі.
Паважаныя жыхары раёна! Будзьце ўважлівымі на вуліцы. Па магчымасці абмяжуйце знаходжанне на свежым паветры. Агульнымі намаганнямі зробім так, каб маразы не прынеслі непрыемных сюрпрызаў.
Аляксандр БАРЫЛА

Сам ён, канешне, на дапамогу не пабяжыць. Але дапаможа аператыўна задзейнічаць неабходныя службы і арганізацыі для яе аказання
a что зробіць дзяжурны райвыканкама, калі грамадзянам спатрэбіца дапамога?