Распараджэннем старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака з 13 чэрвеня 2017 года на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Сяргей Валянцінавіч Струй.
Ён нарадзіўся ў 1976 годзе ў Латвіі. Беларус. Мае вышэйшую адукацыю. У 1995 годзе закончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Сурганава, у 2016 годзе — Велікалуцкую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Пасля вучобы ў Лужаснянскім тэхнікуме працаваў памочнікам агранома, а затым галоўным аграномам у калгасах “Шлях Леніна” і “Іскра” Шаркаўшчынскага раёна. З 2003 па 2005 год быў начальнікам участка па раслінаводстве сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Вішнявец”, а пасля яго рэарганізацыі і далучэння да СВК “Жвіранка” Сяргей Валянцінавіч спачатку быў начальнікам участка па раслінаводстве СВК “Жвіранка”, а потым галоўным аграномам гэтай гаспадаркі. З 2011 года і да цяперашняга часу працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі” Шаркаўшчынскага раёна.
Жанаты, выхоўвае сына і дачку.
