Уборачная кампанія ў ААТ «Васюкі»

Сельское хозяйство

камбайнер ААТ “Васюкі” Аляксандр Мядзюха. Ідзе разгрузка збожжа на зернетаку
камбайнер ААТ “Васюкі” Аляксандр Мядзюха.

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Васюкі” сёлета трэба ўбраць 398 гектараў зерневых культур, з іх азімых — 318 га. Плошчы невялікія, таму ўборачную кампанію ў сельгаспрадпрыемстве плануюць правесці ў сціслыя тэрміны.

Тут пачалі абмалот зерневых культур 6 жніўня. У аўторак мы наведалі гаспадарку і азнаёміліся з ходам уборачнай кампаніі.

— Цяпер камбайны ўбіраюць азімую пшаніцу каля вёскі Лабуці, — патлумачыў нам дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Мар’янавіч Арцюшэўскі. — Пшаніца пасеяна на плошчы 58 гектараў, дае ўраджайнасць 30 ц/га. Сёлетняя ўборачная кампанія ўскладняецца тым, што збожжа пераўвільготненае. Таму патрабуецца дадатковае паліва для яго дасушкі. На сучасным зернесушыльным комплексе нашай гаспадаркі ў суткі расходуецца прыкладна адна тона дызельнага паліва для таго, каб зерне высахла. Гэта, самі разумееце, дадатковыя матэрыяльныя расходы. Сёлета нам даведзена здаць у лік дзяржаўнага заказа 279 тон збожжа. План невялікі, і з яго выкананнем мы абавязкова справімся. Сёлета трэба будзе пасеяць 800 гектараў азімай пшаніцы, 44 га сурэпіцы і 100 гектараў азімага рапсу. Частка механізатараў цяпер занята на ўзорванні глебы пад сяўбу, таму што надышлі агранамічныя тэрміны для высеву азімых культур, ды і надвор’е дазваляе весці гэтыя работы шырокім фронтам. Галоўнае, каб хапала паліва для запраўкі тэхнікі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Ідзе разгрузка збожжа на зернетаку
Ідзе разгрузка збожжа на зернетаку


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *