16 лютага Шаркаўшчынскі раён наведаў генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк

Актуальное

16 лютага Шаркаўшчынскі раён наведалі генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Канюк і пракурор Віцебскай вобласці Генадзій Іосіфавіч Дыско.
А. У. Канюк выступіў перад аўдыторыяй у вялікай зале райвыканкама, а там былі сабраны кіраўнікі ўпраўленняў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, старшыні сельскіх Саветаў, дырэктары школ. Аляксандр Уладзіміравіч расказаў пра крымінальна-прававую рэформу, што праводзіцца ў краіне, пра Следчы камітэт, які пачаў сваю працу з 1 студзеня бягучага года, пра задачы органаў пракуратуры і іх працу па выкананню заканадаўства. Прысутныя даведаліся шмат новага ў прававой сферы, як кажуць, з першых вуснаў.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *