1 верасня, у Дзень ведаў, супрацоўнікі Шаркаўшчынскага раённага аддзела ўнутраных спраў прынялі ўдзел у акцыі “Міліцыя – дзецям!”. Мэта дадзенай акцыі, якая кожны год дзякуючы прадстаўнікам праваахоўных органаў праходзіць і на тэрыторыі нашага раёна, дапамагчы дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў напачатку новага навучальнага года належным чынам падрыхтавацца да школы.Вось і на гэты раз з падарункамі (канцылярскімі і школьна-пісьмовымі прыладамі) намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі і інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Іван Віктаравіч Мацкевіч наведалі сям’ю Яфімавых у нашым гарадскім пасёлку і павіншавалі з Днём ведаў Дашу і Ульяну – маленькіх вучаніц Шаркаўшчынскай СШ № 1.
Даша і Ульяна, а таксама бацькі дзяўчынак Сяргей Іосіфавіч і Святлана Пятроўна Яфімавы падзякавалі супрацоўнікам міліцыі за падарункі. А самі юныя вучаніцы паабяцалі намесніку начальніка Шаркаўшчынскага РАУС А. У. Раманоўскаму добра вучыцца ў новым навучальным годзе, бо зараз для гэтага ў іх ёсць усё неабходнае.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

