Літаратурна-музычная сустрэча «Не знікне цуд прыгожага пісьменства» (фота)

Актуальное

IMG_58359 верасня ў раённым Цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, пад назвай «Не знікне цуд прыгожага пісьменства».

На пачатку мерапрыемства прысутным у зале прадэманстравалі фільм “Калі спытае  цябе ў будучым  сын твой або дачка…”, у якім расказвалася пра нашага славутага земляка Францыска Скарыну.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі павіншаваў прысутных са святам Дня беларускага пісьменства, адзначыў найважнейшую ролю кнігі ў жыцці грамадства, а таксама для кожнага чалавека. Цяжка пераацаніць ролю ў папулярызацыі кнігі бібліятэкараў. Юрый Анатольевіч выканаў прыемную місію і ўручыў Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі Раісе Мікалаеўне Гракавай, бібліятэкару Більдзюжскай бібліятэкі Тамары Фёдараўне Кавалёнак, загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі Марыі Генрыхаўне Сушко.

Сустрэча з добрай кнігай —заўсёды свята. Але не меншае свята — гэта сустрэча з аўтарамі кніг, творчымі людзьмі. Павіншаваў прысутных са святам і расказаў пра сваю творчасць вядомы беларускі пісьменнік Віктар Праўдзін, якога шаркаўчане з гонарам называюць сваім земляком.

А пасля гэтага слова было прадастаўлена паэзіі. На сцэне выступалі паэты з Глыбокага і Браслава. Гэта Таіса Роліч, Зоя Наваенка, Ганна Шакола, Галіна Сутула, Данііл Воўчык, Людміла Патапенка. Усе госці атрымалі на памяць пра сустрэчу шаркаўшчынскія сувеніры.

На свяце загучала шчымліва-прыгожая мелодыя беларускай дуды ў выканання браслаўчаніна Галляша Сялявы — аматара грання на гэтым старадаўнім беларускім інструменце.

Багатая і Шаркаўшчынская зямля на творчых людзей і паэтаў. Ужо 25 гадоў аб’ядноўвае іх народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”. Кіраўнік аб’яднання Кацярына Сосна запрасіла на сцэну паэтаў Міледзія Кукуця, Людмілу Ардынскую, Ірыну Тарбецкую і Надзею Вайцюль, якія прачыталі свае вершы.

На свяце, якое правялі вядучыя Ала Міхайлава і Алена Сухаверская,  гучалі песні і музыка ў выкананні Ірыны Буднік, Алы Міхайлавай, Жанны Пундзіс, ўзорнага тэатра эстраднай песні “Маленькая фея”, дзіцячага ансамбля “Журавінка Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Народныя танцы прадэманстравалі ўдзельніцы фальклорнага гурта “Калядзіца”, пасмяшыла гледачоў Ірына Лаўрыновіч, якая прачытала гумарэску Антона Бубалы “Калгаснае шоў”.

Літаратурна-музычная сустрэча, якая сабрала творчых асоб з нашага і суседніх раёнаў, стала цудоўным пацвярджэннем: сапраўды, не знікне цуд прыгожага пісьменства, пакуль на нашай зямлі жывуць і твараць, такія людзі!

Андрэй БУРЭЦ.

IMG_5662 IMG_5665 IMG_5668 IMG_5669 IMG_5675 IMG_5678 IMG_5680 IMG_5682 IMG_5684 IMG_5688 IMG_5697 IMG_5702 IMG_5706 IMG_5718 IMG_5722 IMG_5729 IMG_5735 IMG_5738 IMG_5749 IMG_5750 IMG_5752 IMG_5759 IMG_5769 IMG_5774 IMG_5783 IMG_5787 IMG_5789 IMG_5805 IMG_5811 IMG_5812 IMG_5818 IMG_5819 IMG_5823 IMG_5830 IMG_5834



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *