Вынікі года ў рэспубліканскім працоўным спаборніцтве ў галіне жывёлагадоўлі

Сельское хозяйство

Па паказчыках працоўнага спаборніцтва за 2011 год у галіне жывёлагадоўлі з 118 раёнаў рэспублікі наш аказаўся на 88 месцы (у мінулым быў на 86, а ў 2009 — на 66). Ідзе спад па нахільнай.
Сярэдні надой малака на карову склаў па раёне 3 862 кілаграмы (годам раней было 4002). Валавая вытворчасць малака — 33 470 тон або 98,9 працэнта да папярэдняга года. Вытворчасць жывёлы за год — 6 848 тон або 99,9 працэнта да 2010 года. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме — 522 грамы, свіней — 495. Тут спрацавалі з невялікай прыбаўкай да папярэдняга года.
У рэспубліцы 89 жывёлагадоўчых комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы. Комплекс ААТ “Агратэхсэрвіс” займае 56 радок (папярэдне быў на 62). Гэта ўжо прыемна ўспрымаць.
На комплексе ўтрымліваецца 2478, супраць 2427 у папярэднім годзе, жывёлін. Атрымана вагавая прывага 628 тон, што складае 108 працэнтаў да 2010 года. Сярэднясутачная прывага — 742 грамы. Забяспечаны невялікі прырост у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.
Па выніках работы комплексаў па вырошчванні і адкорме свіней КУВСП “Гарадзец” на 69 месцы сярод 107 па рэспубліцы. Трэба сказаць, што з мінулагодняга месца не зрушыліся. На комплексе ўтрымліваецца 19 157 жывёлін. Валавая прывага іх за год склала 2620 тон. Прырост 101 працэнт.
Як бачна з прыведзеных дадзеных, жывёлаводы раёна практычна па ўсіх параметрах спрацавалі з мінусам. Назіралася шмат арганізацыйных і тэхналагічных упушчэнняў, якія прывялі да спаду прадукцыі.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *