З Днём маці жанчын павіншаваў Шаркаўшчынскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК

Актуальное Прафсаюзы

IMG_7101 (Копировать)Напярэдадні Дня маці, які адзначаўся ў нашай краіне 14 кастрычніка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Іванавіч Зубовіч наведаў малочнатаварную ферму “Каўшэлева” ААТ “Жвіранка”, дзе павіншаваў жанчын-жывёлаводаў са святам, уручыў салодкія пачастункі, выказаў словы ўдзячнасці за іх нялёгкую працу.

Леанід Іванавіч пабываў таксама на МТФ “Ручай” ААТ “Агратэхсэрвіс”, сустрэўся тут з аператарамі машыннага даення. На ферме ўтрымліваецца 191 карова. За дзевяць месяцаў 2017 года атрымана 642 тоны малака. Сярэдні надой на адну карову склаў 375 кілаграмаў, што больш леташняга паказчыка на 22 кілаграмы малака. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў калектыў МТФ з працоўнымі поспехамі, пажадаў і надалей плённай працы і высокіх вытворчых паказчыкаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ.

IMG_7106 (Копировать) IMG_7116 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *