Яго тэмай стала “Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака, начальніка РАУС С. М. Арэшкава, галоўнага ўрача ЦРБ С. Т. Стомы, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама М. М. Рубацкага, дырэктара сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ № 224 ААТ “ААБ Беларусбанк” Г. І. Бондар, загадчыка сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама А. В. Пецюкевіч, дырэктара Шаркаўшчынскага кансервавага завода С. М. Макаранкі сустрэлася з працоўным калектывам УКП ЖКГ.
— Устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў многім залежыць ад актыўнасці малога і сярэдняга бізнесу, — сказаў у пачатку размовы старшыня райвыканкама Д. М. Ламака. — У Рэспубліцы Беларусь любы жадаючы можа займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю з моманта дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы, а па некаторых відах і без рэгістрацыі.
Так, у Шаркаўшчынскім раёне налічваюцца 77 малых і сярэдніх арганізацый. Сваю дзейнасць вядуць 216 ІП. Для прыцягнення ў эканамічную дзейнасць грамадзян, якія не займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, прыняты шэраг нарматыўна-прававых актаў, у тым ліку і аб развіцці рамеснай дзейнасці. У нашым раёне ў 2015 годзе было зарэгістравана 20 рамеснікаў, у 2016 — 22, а ў 2017 — 26. Развіваецца ў рэгіёне і аграэкатурызм. У 2015 годзе ім займаліся 5 фізічных асоб, у 2016 — 3, сёлета ў аграэкатурызме задзейнічана 6 фізічных асоб.
Як сведчаць вынікі рэспубліканскага апытання, праведзенага ў верасні 2017 года, большасць грамадзян падкрэслівае важнасць змянення ўмоў вядзення бізнесу, прадастаўлення большай свабоды прадпрымальнікам. Прэзідэнт краіны А .Р. Лукашэнка падкрэсліў, што ён за тое, каб бізнес у нас быў больш свабодным, эфектыўным, але каб пасля прыняцця рашэнняў дзяржава стала мацнейшай.
У час сумеснай гутаркі прысутныя задавалі пытанні. У прыватнасці, начальнік РАУС С. М. Арэшкаў даваў тлумачэнні наконт важнасці нашэння пешаходамі ў цёмны час сутак святлоадбіваючых элементаў, абавязковага выканання правілаў дарожнага руху. Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стома расказаў пра важнасць правядзення прышчэпак супраць грыпу. Дадзеную працэдуру для асобных катэгорый грамадзян на бясплатнай аснове ажыццяўляюць медработнікі. Гэта тэма асабліва актуальна, бо ў лютым—сакавіку эпідэмія грыпу распаўсюджваецца ў нашай краіне.
Сяргей РАЙЧОНАК.